Мне сняцца сны аб беларусі аўтар
Эсэ Конкурс «Гавары са мной па-беларуску»
Просмотр содержимого документа
«Эсэ Конкурс «Гавары са мной па-беларуску»»
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гімназія г. Буда-Кашалёва”
“Мне сняцца сны аб Беларусі…”
вучаніца 8 “Б” класа
Церахава Людміла Мікалаеўна,
настаўнік беларускай мовы і
г. Буда-Кашалёва, 2016г
“Мне сняцца сны аб Беларусі…” Янка Купала
Даешся дзiву: колькi тут красы –
Вакол дарог, вакол сядзiб прыцiхлых.
А кiнеш вокам – пушча ды лясы
І сiнь нябёс, з няспешным iхнiм рытмам…
Плывуць аблокi ў мора цераз край,
Лагодны ветрык статак падганяе…
Зямля бацькоў – рабiн чырвоных рай.
Зямля бацькоў – зямля мая святая.
М. Курыла “ Бацькоўскі край”
Раней я не задумвалася, ці люблю Радзіму, што гэта такое—Радзіма. А зразумела гэта, калі летам адпачывала ў Германіі. Там было добра і прыгожа, але з кожным днём я ўспамінала свой горад, сваіх бацькоў і сяброў, сваю вёску, дзе ў бабулі праводзіла кожнае лета. Невялікі, але такі цудоўны і мілы лясок, дзе ў запаветным месцы мы адшуквалі маладзенькія баравікі. Я збірала падасінавікі там, дзе хораша пахла хваінамі і суніцамі. Яшчэ прыгадвала прыгожую рачулку з празрыстай халоднай вадой. Мне здаецца, што ўсё гэта разам і ёсць мая Радзіма, без якой нельга жыць. Успаміны пра свой куточак жывілі пяшчоту ў маім сэрцы.
Я пабывала не многа дзе, але Беларусь не прамяняю ні на адну з краін. Можа і ёсць краіны з цудоўнымі звычаямі, абрадамі, святамі, але майму сэрцу дорагі нашы… Не прамяняю нашы беларускія калядкі з песнямі, з вясёлай гурбой дзяцей. Майму сэрцу дорага Купалле з яго папараць-кветкай, якую жадае знайсці кожны, з разведзеным вогнішчам, з маладымі дзяўчаткамі, якія пускаюць вянкі на ваду. Не прамяняю гэта таму, што я на гэтым вырасла, раслі мае бацькі, продкі… Нельга не ўспомніць Вялікдзень, з прыгожа размалёванымі яйкамі і вельмі смачнымі кулічамі, ад якіх пах ідзе па ўсёй хаце, калі іх выпякае матуля. Мне ўсё гэта дорага…
Ні ў адной краіне няма такіх зялёных лясоў, сініх і чыстых рэк і азёр, а якое прыгожае над нашай Беларуссю неба: чыстае, блакітнае…мірнае! Ноччу яно зіхаціць светам далёкіх зорачак, а днём над намі свеціць яркае сонейка. А ці гэта не шчасце, мець такую Радзіму?!
Куды б я не паехала, заўсёды ў памяці застаецца наша нацыянальная кухня. Так хацелася мне на чужбіне з’есці дранікаў са смятанай, адведаць матулінага баршчу, пірагоў.
Адпачываючы на чужой Радзіме, мне сніліся мае суседзі і сябры, мая хата і сям’я, дзе я шчаслівая і ўпэўненая ў заўтрашнім дні.
Я патрыётка сваёй краіны. Тут былі мае першыя крокі, першае слова, празвінеў першы званок. Было б неразумна цяпер кудысьці пераехаць у пошуку лепшых мясцін. Мне часта прыходзілася чуць, што тут дрэнна жыць… Я з гэтым не згодна, бо лічу, што са ўсіх сцежак самая знаёмая і лепшая—гэта сцежка да роднага дому. Сярод усіх твараў самыя прыгожыя—гэта твары блізкіх для цябе людзей. У кожнага чалавека ёсць свой родны і любімы куточак, дзе яму ўтульна і спакойна, дзе ў яго не баліць душа. У гэтым куточку ён шчаслівы, а шчасце—гэта стан душы…
Час хутка бег. Наша краіна цярпела шмат гора. Мы доўга ішлі да свайго шчасця, а цяпер кажам, што дрэнна жывем. Мы дзеці сваёй зямлі. Нам трэба любіць сваю краіну. Трэба радавацца кожнаму дню. Мне шкада, што гэта ўсё мы разумеем вельмі позна. І вельмі часта разумеем, што жыццё пражыта не так…
Беларусь—мая краіна, мая любімая зямля. Я вырасла тут і цяпер жадаю ўсе свае сілы, здольнасці, стараннасць укласці ў яе. Я веру, што ў маёй Радзімы вялікая будучыня, і я жадаю будаваць яе разам са сваім народам. Вельмі хочацца, каб кожны ў сваім сэрцы назаўсёды захаваў гордасць, павагу і любоў да роднай зямлі, якая яго гадуе, пестуе, стварае ўсе ўмовы для яго шчаслівай будучыні.
Я ведаю, куды б не закінуў мяне лёс, нават у іншую краіну, Беларусь будзе заўсёды ў маім сэрцы. Я заўсёды буду любіць яе такой, якая яна ёсць. Мне заўсёды будуць сніцца сны аб Беларусі…
«Мне сняцца сны аб Беларусі…»
70 гадоў таму не стала народнага паэта Беларусі Янкі Купалы.
4 снежня ў музеі кнігі адбыліся першыя музейныя чытанні з цыкла калядных сустрэч “Рыхтуемся разам да Калядаў”.
У межах візіту афіцыйнай дэлегацыі Башкартастана ў Беларусь 6 снежня Нацыянальную бібліятэку наведалі першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Башкартастан Наталля Лапшына, в.а. дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі імя Ахмет-Закі Валідзі Рэспублікі Башкартастан Марат Зулькарнаеў і генеральны дырэктар Рэспубліканскага цэнтра народнай творчасці Рэспублікі Башкартастан Артур Алібакаў.
З набліжэннем Каляд і Новага года ў многіх з нас узнікаюць пытанні: як лепш сустрэць гэтыя чароўныя зімовыя святы, дзе і з кім іх адзначаць, якія стравы прыгатаваць? Немалаважную ролю адыгрывае і адзенне, у якім мы будзем сустракаць 2022 год.
4 снежня ў дзіцячым пакоі прайшлі творчыя заняткі “Вясёлы снегавік”, на якіх дзеці зрабілі фігурку снегавіка.
Літаратура не бывае правінцыйнай і сталічнай, яна бывае таленавітай і не. Заўсёды ў рэгіёнах жыло шмат выдатных пісьменнікаў, кожнага класіка натхняла яго малая радзіма.
130-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай нацыянальнай паэзіі прысвечаны спецыяльны – адзінаццаты, лістападаўскі за 2021 год, нумар навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова”.
3 снежня ў фармаце відэаканферэнцыі адбыўся XXV Агульны сход членаў некамерцыйнага партнёрства “Бібліятэчная асамблея Еўразіі”.
Валянціна Нікадзімаўна нарадзілася ў 1931 годзе ў вёсцы Сцёпкава Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў сям’і сялян.
«І сняцца сны аб Беларусі. «
Літаратурна-музычная кампазіцыя прысвечаная Янку Купалу
Гучыць прыгожая музыка (цымбалы), вучні-акцёры выходзяць па чарзе на сцэну, у руках трымаюць запаленыя свечкі, сядаюць у крэслы, расстаўленыя ў шахматным парадку на сцэне, музыка сціхае.
Акцёр 1-ы. Янка Купала. Для кожнага жыхара нашае сінявокае Беларусі гэтае імя гучыць неяк па-асабліваму, надзвычай меладычна, песціць слых і абуджае ўспаміны-летуценні.
Успаміны гэтыя няўлоўныя, лёгкія, як сон на світанні, як апошняя зорка-знічка ў ранішнім небе. Як буслаў клёкат на старой разгалістай ліпе, што стаіць пасярэдзіне жытнёвага поля. Як булькатанне сцюдзёнай крыніцы ў зацені дрэў. Як белае покрыва туману на пагорках і ўзлесках.
Акцёр 2-і. Янка Купала. Гэта папараць-кветка, што ўзрасла на нашай зямлі, што заззяла незвычайным бляскам, шчодра адорваючы занядбаны край цеплынёю, святлом, любоўю і пяшчотаю.
У народзе кажуць: раз на год, у ноч на Івана Купалу, расцвітае ў гушчары незвычайная, чарадзейная папараць-кветка. Хто знойдзе яе, заўсёды будзе шчаслівы. Кветка гэтая ўзышла, яе промні асвятлілі беларускую душу. Гэта Янка Купала.
Галоўным жаданнем яго было агарнуць родны край любоўю і шанаваннем, даць надзею знявераным, прытуліць занядбаных, абагрэць пакрыўджаных. Каб распраміліся плечы, заіскрыліся вочы, каб моцна збіліся сэрцы, каб загучала песня.
Чытальнік 1-ы (дэкламуе пад музыку).
Думкі, оды пець я буду,
Каб усякі весяліўся,
Каб для гэтага тут люду
Свет інакшы адчыніўся!
Каб на полі ці на лузе,
Ці працуючы ля дому,
Ці у лесе, ці пры плузе
Пеў ён песні па-сваёму!
Каб ніколі не цураўся
Сваёй родненькае мовы,
У якой узгадаваўся,
Хоць забыўся дзеля новай.
Дык пець буду табе, людзе,
Каб працёр свае ты вочы!
-А шмат лепей табе будзе,
Як адрозніш дзень ад ночы.
Чытальнік 3-і (дэкламуе пад музыку).
Не глядзі на мяне, не глядзі, адыдзі,
Не чаруй так сабой і наяве і ў сне!
Ты смяешся з мяне. Дык ідзі ж, не глядзі,
Бо замучыш, загубіш навекі мяне!
Погляд вочай тваіх душу змучыў маю,
-Праз яго я сябе не змагу аніяк:
То я рвуся к табе, то, як слуп той, стаю,
То жалею цябе, то кляну горка так.
———————————
Дык ідзі, не глядзі! Я баюся цябе;
Не мая ты цяпер і не будзеш маёй.
Дык ідзі, бо загубіш мяне і сябе,
Бо кіпіць мая кроў, сэрца рвецца з грудзей!
Чытальнік 4-ы (дэкламуе пад музыку).
Гэткім шчырым каханнем яе атуліў,
3 гэткай ласкай глядзеў ў яе сумныя вочы, —
Як і сонца не туліць расквечаных ніў,
Як і зоры людзям не ўглядаюцца ўночы!
Столькі песень над песнямі ёй я напеў,
Столькі думак злажыў аб ёй важных, таемных,
-Як і бор гэтак з ветрам шумець не шумеў,
Як і век гэткіх дум не злажыў для патомных!
Гэткі ў сэрцы сваім збудаваў ёй пасад
I такую ўзлажыў ёй з кахання карону,
-Як і неба з зямлёю, на Божы загад,
Не прыдбаюць такіх ні кароны, ні трону!
Так уславіў яе ў славу сонца і зор,
Так маліўся дзень-ноч к ёй мальбою нябёсаў,
-Як і мудрасць не ўславіць ўсясвету прастор,
Як і каня не моліцца ўлетку да росаў!
Акцёр 8-ы. А знайшліся і зласліўцы, якія пачалі нашэптваць: кінь, супакойся, не марнуй свае лепшыя дні. Былі і такія, што не разумелі, нашто растрачваць свой талент на заклікі да народа, які нікому не патрэбны як народ. Чаму гэта Янка Купала так сумуе, чаму няма імпэту і весялосці ў яго песнях?
Чытальнік 6-ы (дэкламуе пад музыку).
Вы кажаце: надта пяю я нявесела,
Пацехаў ніякіх не бачу ў людзей.
Пакіньце смяяцца! Вас праўда не ўсцешыла,
Няпраўды ж не знаю ў душы я сваёй.
Як пеў я дагэтуль, так пець не сцураюся,
Жальбою маркоцячы песню сваю,
Я ў долю народа свайго узіраюся
I толькі аб гэтым для вас тут пяю.
Няхай свет пазнае ўсе песні бяздольніка,
Хай вораг-мучыцель дрыжыць з праўды слоў,
Быць вольным хай родзяцца думкі ў нявольніка,
Хай быць чалавекам захоча брат мой.
Чытальнік 7-ы (дэкламуе пад музыку).
Я не для вас, паны, о не,
Падчас збываюся спакою,
Калі ў вачах сляза блісне,
Маркотнай вызвана душою,
-Я не для вас, паны, о не!
Я не для вас, паны, о не,
Свае дні лепшыя марную,
-У вечнай з мукамі вайне
Жыву і радасці не чую
-Я не для вас, паны, о не!
Я не для вас, паны, о не,
Падняць скібіну слова рвуся
На запусцелым дзірване
Сваёй старонкі Беларусі,
Я не для вас, паны, о не!
Гучыць песня «Малітва» на словы Янкі Купалы. Пачынае мужчынскі голас, на другім куплеце ўступае дзявочы. Трэці куплет дэкламуецца пад музыку. Напрыканцы гучыць двухгалоссе. Усе акцёры, чытальнікі, удзельнікі кампазіцыі, устаюць з крэслаў і падымаюць свечкі. Дзеянне суправаджаецца мультымедыйнай прэзентацыяй, на якой дэманструюцца партрэты песняра розных перыядаў яго жыцця.
Янка Купала. Спадчына. Наследие. 1918 с бел
Янка Купала.
СПАДЧЫНА
Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына;
Памiж сваiх i чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.
Аб ёй мне баюць казкi-сны
Вясеннiя праталiны,
I лесу шэлест верасны,
I ў полi дуб апалены.
Аб ёй мне будзiць успамiн
На лiпе бусел клёкатам
I той стары амшалы тын,
Што лёг ля вёсак покатам;
I тое нуднае ягнят
Бляянне-зоў на пасьбiшчы,
I крык варонiных грамад
На могiлкавым кладбiшчы.
I ў белы дзень i ў чорну ноч
Я ўсцяж раблю агледзіны,
Цi гэты скарб не збрыў дзе проч,
Цi трутнем ён не з’едзены.
Нашу яго ў жывой душы,
Як вечны светач-полымя,
Што сярод цемры i глушы
Мне свецiць мiж вандоламi.
Жыве з iм дум маiх сям’я
I снiць з iм сны нязводныя…
Завецца ж спадчына мая
Ўсяго Старонкай Роднаю.
Разбудит память мне о нем
На липе аист клекотом
И старый, весь замшелый, тын,
Что вкруг деревни – покатом,
И то же блеянье ягнят
На разнотравном пастбище,
И крик вороньих стай-армад
Над старым сельским кладбищем.
И белым днем и в темну ночь
Храню своё наследие,
Чтоб этот клад не скрылся прочь,
Чтоб не был трутнем съеденным.
Ношу его в живой душе,
Как вечный факел с пламенем,
Что в трудный час осветит мне
Дорогу в жизни темноте,
Опорой в жизни станет мне.
Живёт с ним дум моих семья,
И сны, и песня звонкая…
Зову своё наследство я
Всего Родной Сторонкою….
Янка Купала (Иван Доминикович Луцевич) родился 07.07.1882 года в д.Вязынка Вилейского повета Минской губернии,стал большим поэтом,переводчиком,драматургом,публицистом,редактором, классиком белорусской литературы, являлся академиком АН БССР и АН УССР. Писал на белорусскои и польском языках. Трагически погиб в Москве 28.06.1942 года. Стихотворение «Спадчына» известно нам со школьной скамьи, легко учится наизусть и доходит до сознания школьников, а благодаря Владимиру Мулявину и его «Песнярам» слилось и с прекрасной музыкой.
«Мне сняцца сны аб Беларусі…»
70 гадоў таму не стала народнага паэта Беларусі Янкі Купалы
28 чэрвеня 1942 года трагічна завяршыўся зямны шлях класіка нацыянальнай літаратуры, народнага паэта Беларусі Янкі Купалы. Мінула 70 гадоў, але абставіны смерці песняра дагэтуль застаюцца нявысветленай тайнай.
— Мы павінны верыць толькі фактам або дакументальным крыніцам. А сёння іх, на жаль, няма, акрамя аднаго — тэксту спецпаведамлення на імя Берыі з копіямі Сталіну і Молатаву аб трагічнай гібелі народнага паэта Беларусі ў Маскве, — адзначае дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Алена Ляшковіч.
— Нам застаецца толькі паверыць на слова, але, скажу шчыра, у глыбіні душы мы спадзяёмся, што дакументы ўсё ж ёсць, толькі пакуль нявыяўленыя, і з цягам часу нешта яшчэ можа высветліцца. Напрыклад, калі дапусціць, што яны захоўваюцца як дзяржаўная тайна, пад грыфам «Совершенно секретно», то зняць яго магчыма пасля 75 гадоў. Так што надзея застаецца, — гаворыць Алена Ляшковіч.
З таго, што вядома на сёння, карціна выглядала так. 18 чэрвеня 1942 года з пасёлка Пячышчы, з Татарстана, дзе Купала з жонкай знаходзіўся ў эвакуацыі, паэт прыехаў па запрашэнні ў Маскву. Праз 10 дзён планавалася на афіцыйным узроўні адзначаць яго 60-годдзе. Купала спыніўся ў гасцініцы «Масква», у пакоі 414. 28 чэрвеня са свайго пакоя ён падняўся на 10-ы паверх, у нумар 1034, які займаў тагачасны старшыня Саюза пісьменнікаў БССР Міхась Лынькоў і ў якім знаходзілася ў той дзень многа гасцей, у тым ліку і некаторыя беларускія пісьменнікі, у прыватнасці Крапіва, Броўка, Міронаў. Праз некаторы час Купала з нумара выйшаў. Па адной версіі, яго нехта выклікаў, па другой — выйшаў сам. А праз некалькі хвілін прысутным паведамілі жахлівую вестку — паэт упаў у лесвічны пралёт і разбіўся…
— Магчымы тры версіі гэтага трагічнага здарэння, але ні адна з іх сёння дакументальна не пацверджана, — адзначае вядучы навуковы супрацоўнік музея Фаіна Ваданосава.
Першая — самагубства. Аднак ёсць шмат звестак сучаснікаў паэта пра тое, што ў 1942-м настрой Купалы быў дастаткова аптымістычны. З улікам, канечне, што гэта перыяд, калі ідзе вайна, ён далёка ад радзімы, Беларусь у акупацыі. Але ў тых жа Пячышчах Купала адзначае на карце сцяжкамі лінію фронту і перад новым, 1942 годам заклікае сваімі радкамі землякоў: надыходзіць час нашай перамогі, хутка вернемся на радзіму, якая будзе вольная. Ва ўспамінах розных людзей узгадваецца, як Купала ў Маскве гаворыць сябрам, маўляў, праз тыдзень, хлопцы, мой юбілей, запрашаю, буду частаваць і г.д. Ёсць успаміны і пра добры творчы настрой паэта — у гэты час у перакладзе на рускую мову выходзіць яго зборнік вершаў для дзяцей. Дакладна вядома, што за некалькі гадзін да смерці Купала сустракаецца з Мазальковым, укладальнікам кнігі. Яны дамаўляюцца сустрэцца на наступны дзень у выдавецтве, дзе Купала павінен атрымаць выпісаны за зборнік ганарар.
Другая версія — няшчасны выпадак. І тут таксама шмат пытанняў. Сучаснікі Купалы адзначалі, што парэнчы ў гасцініцы «Масква» былі даволі высокія, каб самому зваліцца ўніз. Да таго ж калі паэту раптам стала дрэнна, то чаму ён не ссунуўся на падлогу ці не паваліўся на бок, а кульнуўся ўніз. У спецпаведамленні ўказваецца, што ў нумары Купалы знайшлі бутэльку шампанскага. Але дапушчэнню, быццам той быў п’яны і таму зваліўся, супярэчаць іншыя звесткі: прыехаўшы з Пячышчаў у Маскву, Купала лячыўся ў крамлёўскай бальніцы і не ўжываў алкаголь. У тыя дні Міхась Лынькоў пісаў Якубу Коласу ў Ташкент, маўляў, да нас прыехаў Купала, п’е толькі піва, лечыцца. Трэцяя версія — трагедыя не абышлася без удзелу пэўных органаў улады…
Паводле слоў Фаіны Ваданосавай, у 2007 годзе яна перагледзела мноства архіўных матэрыялаў, спадзеючыся, што хтосьці з тых пісьменнікаў, якія прысутнічалі ў гасцінічным нумары ў момант трагедыі, мог разважаць пра яе прычыны ў асабістай перапісцы ці ўспамінах. Але знайшла толькі адзінкавыя згадкі: «недарэчная смерць», «памёр», «за гінуў», «страшэннае гора», «дзікае здарэнне» — і ніякіх меркаванняў, як і чаму такое адбылося.
Купалу крэміравалі ў Маскве 1 ліпеня 1942 года. Развітацца з паэтам сабралася многа людзей — дзяржаўныя дзеячы, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, у тым ліку з-за мяжы. Кузьма Чорны, які прысутнічаў на паніхідзе, у лісце Коласу пісаў, што ў труне, каля галавы Купалы, ляжала стужка з надпісам «Мне сняцца сны аб Беларусі. », радком з яго верша 1924 года. Пра пахаванне ёсць і ўспаміны Паўліны Мядзёлкі. Яна, у прыватнасці, узгадвала, што труна стаяла даволі высока, Купалу цяжка было ўбачыць, але прыкметнымі былі сіняк на скроні, вельмі загрыміраваны твар і ордэн Леніна на лацкане са сколатай эмаллю. Паўліна Мя дзёлка ўспамінала таксама і тое, як у час пахавання Купалы падыходзіла да многіх, хто быў з паэтам у яго апошні дзень, з пытаннем: як магло здарыцца? Але хтосьці адварочваўся, хтосьці адыходзіў, хтосьці гаварыў пра раптоўны сардэчны прыступ.
Жонка паэта, Удадзіслава Францаўна, яго анёл-ахоўнік, як яе называлі, на пахаванні не прысутнічала. Дарэчы, у Маскву паэта запрасілі чамусьці аднаго, без яе. Пра смерць мужа Уладзіслава Францаўна даведалася толькі 30 чэрвеня і з Пячышчаў прыехаць не паспела: час ваенны. У Маскву яна дабралася толькі 3 ліпеня. Да сваіх апошніх дзён Уладзіслава Францаўна не магла сабе дараваць, што 28 чэрвеня яе не было побач з Купалам. Менавіта яна стала заснавальніцай, а пасля і першым кіраўніком музея песняра, прысвяціўшы сваё жыццё справе захавання яго памяці.
У 2003 годзе, калі ў расійскай сталіцы вырашылі зносіць гасцініцу «Масква», супрацоўнікам музея песняра ўдалося перавезці ў Мінск шэраг каштоўных матэрыялаў — уваходныя дзверы пакоя 414, дзверы з люстэркам з гэтага ж нумара, аконную раму, фрагменты паркету, парэнчаў, лесвічных прыступак… Зараз яны прадстаўлены асобнай тэмай у пастаяннай экспазіцыі. Тут жа знаходзіцца копія таго самага спецпаведамлення, а таксама мармуровы пастамент з маскоўскага крэматорыя. Урна з прахам народнага паэта была перавезена ў Мінск у 1962 годзе. Яна пахавана на Вайсковых могілках, на месцы, дзе ўзведзены помнік Янку Купалу.
Дата смерці песняра традыцыйна на працягу ўжо некалькіх дзесяцігоддзяў адзначаецца супрацоўнікамі Дзяржаўнага літаратурнага музея, творчай інтэлігенцыяй і проста прыхільнікамі творчасці паэта. Сёлетні вечар памяці «Жальбіны» адбудзецца 28 чэрвеня у 16.30 на Вайсковых могілках.